Doika - модуль, які дапамагае прымаць ахвяраванні з дапамогай банкаўскіх картак і наладзіць новы падыход у фандрэйзінгу беларускіх некамерцыйных грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах.
Апошняя стабільная версія і падрабязная інструкцыя па ўсталёўцы Doika 1.2 знаходзіцца тут.
🚧️ Бягучая версія праекта ў актыўнай распрацоўцы, мы будзем рады любой дапамозе:
- backend: PHP (Laravel 5.8)
- frontend: Vue.js 2.5 + Bootstrap
- тэсціроўшчыкі (ручное і аўтаматызаванае тэставанне)
Як далучыцца да каманды распрацоўкі Doika:
- Рэфактарынг кода Doika v1.2.
- Дадаем падтрымку рэкурэнтных плацяжоў ад bePaid
- Перанос фронтэнда на Vue.js
Выкарыстоўваем наступныя ліцэнзіі:
- GNU GPL 3.0 - для напісанага ў праекце кода.
- Creative Commons Attribution Share-Alike - для ўсяго кантэнта ў тым ліку выяваў, тэхнічнай дакументацыі.
Прадукт распаўсюджваецца "як ёсць". Гэта значыць, любыя мадыфікацыі вы робіце самастойна або дамаўляецеся з камандай распрацоўшчыкаў на пэўны кошт ([email protected]).