Giter Site home page Giter Site logo

zahar_recepies's People

Contributors

measles avatar turtle-by avatar

Stargazers

 avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar

Watchers

 avatar  avatar  avatar  avatar  avatar  avatar

zahar_recepies's Issues

Салянка мясная

Прыгатаваць, давесці да таварнага выгляду і апублікаваць:
Салянка мясная
• Вару звычайна на рэштках бульёну, вадзічкі даліваю, на патэльню рэжу рэшткі варанага мяса, каўбасы, сасісак, яшчэ чаго мяснога адшукаю, туды ж цыбульку, тамацік, перчык, калі ёсць, усё гэта крыху падсмажваецца-тушыцца, вываліваецца ў рондаль з бульёнам, туды ж парэзаныя аліўкі колькі не шкада. лепш чорныя - яны мне больш падабаюцца
• добра яшчэ вэнджанага яшчэ, я заўжды рэшткі карбаната клалі, ну можна вэнджанай каўбасой замяніць
• на выхадзе атрымліваецца смачны варасыты суп. ну пра бульбу забыла. яе проста без патэльні ў бульён, потым, калі яна амаль гатовая — усё тушанае з патэльні дадаць
• падаваць са смятанай ці з лімончыкам, а можна і проста так — таксама смачна

Катлеты

Падабраць ці адаптаваць рэцэпт, які:

  • Не будзе ў сваім складзе мець хлебу (вымесіць планетарным блэндарам),
  • Будзе прыдатны для прыгатавання ў духоўцы (у першую чаргу так і будзем гатаваць).

Суп з гарбуза

©В. Піотровякова "Вегетарыянскія стравы", "Полымя", Мінск, 1992
Зеляніна і гародніна - 1 пук
Вада - 6 шклянак
Гарбуз - 1 кг
Цыбуліны сярднія - 4
Лімонны сок - 3 лыжкі
Соль
Смятана - ⅓ шклянкі
Мука - 1 лыжка
Молаты чорны перац
Молаты чырвоны перац

Промыты, пачышчаны і нарэзаны набор зеляніны і гародніны пакласці ў кіпяшчую ваду, зварыць, узвар працэдзіць. Гарбуз ачысціць ад лупінаў і семак, парэзаць кубікамі. Цыбулю пачысціць і дробна парэзаць. Гарбуз і цыбулю дадаць у працэджаны узвар, заліць лімонны сок, паварыць 30 хвілін, перацерці і заправіць смятанай, перамяшанай з мукой, вымяшаць, ускіпяціць. Дадаць соль і перац на уласны густ. Падаваць з грэнкамі, дробнымі клёцкамі.

Дранікі

Рэцэпт ад Антона Брыля:
Дзярэш бульбу і цыбулю.
Адкідаеш на дуршлаг над місаю хвілін на 15-20. Вадкасць выцякае, крухмал паступова выпадае на дно місы. Вадкасць зліваеш, усё вывальваеш у місу да крухмалу і перамешваеш. Соль, апцыянальна яйка. І тады смажыць на чым хочаш.

Суп цыбульны па-французску

©В. Піотровякова "Вегетарыянскія стравы", "Полымя", Мінск, 1992
Зеляніна і гародніна - 1 пук
Вада - 6 шклянак
Цыбуля - 0,5 кг
Алей 3-4 лыжкі
Белае сухое віно - 150 г
Цукар - 1 кавалак
Соль
Молаты чорны перац
Батон - 0,5 буханкі
Цёрты твёрды сыр

З набора зеляніны і гародніны зварыць узвар, працадзіць. Цыбулю пачысціць, дробна нарэзаць і крыху падрумяніць на алеі. Заліць узварам і варыць на малым агні блізу 10 хвілін. Дадаць віно, кавалак цукру, соль і перац на ўласны густ. Пераліць суп ў вагнястойкі посуд, зверху пакласці тонкія скрылёчкі батона, пасыпаць цёртым сырам і паставіць у гарачую духоўку на 10-15 хвілін.

Блінны торт

Як варыянт, той што уваходзіць у рэцэпты Пэтсана з Фіндусам. Але можна і нешта сваё.

Шмапіньёны ў смятане

Паспрабаваць зрабіць гэта не соусам ці поліўкай, а менавіта грыбной стравай. Альбо тады ўжо прызнаць соусам і занесці ў рэцэпты ў гэтай якасці.

Для пачатку паспрабаваць зменьшыць колькасць смятаны ўдвая.

Рэцэпт:

400 г чорных шампіньёнаў
1 вялікая цыбуліна
4 сталовыя лыжкі смятаны
соевы соус, ці соль

Шампіньёны памыць, калі вялікія, то парэаць, а калі невялікія — пакінуць як ёсць.

Цыбулю нарэзаць кубікамі і абсмажыць на алеі да залацістага адцення. Потым паменьшыць агонь і закінуць шампіньены.

Тушыць хвілін 12. Потым закінуць святану і паменьшыць агонь да мінімума. Падсаліць і вымешаць. Патушыць яшчэ пару хвілін.

Смачна есці!

Марозная вясёлка

Паўтарыць і запісаць рэцэпт новага салата:
Прыблізна траціна вялка чырвонай капусты
Амаль уся "палка" парэю паўкольцамі
Салеры грамаў 100
Пара памідораў
Запраўка са смятаны (15%) і нерафінаванага алею (з пахам семак)

Боршч

  1. Высветліць, чым адрозніваецца беларускі борш ад украінскага і пашукаць рэцэпт першага.
  2. Зварыць і задакументаваць рэцэпт. Улічваць, што мы звычайна гатавалі борш з фасоляй (чырвонай)

Суп смятанны з цвёрдым сырам

©В. Піотровякова "Вегетарыянскія стравы", "Полымя", Мінск, 1992
Малако - 3 шклянкі
Смятана - 1 шклянка
Мука - 2 лыжкі
Соль
Кмін
Пікантны цвёрды сыр

Кмін сцерці у ступцы ці змалоць. Малако ускіпяціць з кмінам, пасаліць. Суп прыправіць мукою, разведзенай у смятане, ускіпяціць. Пасыпаць таркаваным сырам. Падаваць з бульбяным пюрэ ці з асобна прыгатаванымі клёцкамі.

Баклажаны, фаршыраваныя гароднінай

Паспрабаваць і па выніках занесці рэцэпт:
©Набор паштовак "Блюда таджикской кухни", "Планета", Масква, 1976

На 4 порцыі

Баклажаны 1 кг
Морква 500 г
Цыбуля - 300 г
Зеляніна - 1 пук
Алей - 100 г
Часнок - 1 галоўка
памідоры 2-3 шт
Соль і спецыі на ўласны густ

Баклажаны парэзаць на паловы, выняць лыжкай зярняткі. Асобна прыгатаваць фарш з гародніны. Для гэтага на распаленым алеі абсмажыць шынкаваную цыбулю, моркву, свежыя памідоры, зеляніну і часнок. Фаршам напхаць баклажаны, пакласці на патэльню, дадаць крыху вады і тушыць да гатоўнасці.

Лагман

Прыгатаваць і запісаць рэцэпт

Скрыпт для канвертацыі спіса рэцэптаў ў LaTeX

Зрабіць скрыпт для канвертаці спісу рэцэптаў з XML ў LaTeX.

Паколькі беларускія назвы адзінак вымярэнняў часу Gourmet непрымае, дадаць аўтаматычны пераклад іх на беларускую.

Групаваць стравы па раздзелах, дзе кожны раздзел — адзін з ужытых у спісе рэцэптаў тыпаў стравы.

Жур

Згатаваць і дадаць рэцэпт журу

Клёцкі звычайныя на малацэ

©В. Піотровякова "Вегетарыянскія стравы", "Полымя", Мінск, 1992
Малако - 5 шклянак
Соль,
На цеста:
Мука - 150 г
Масла - ½ лыжкі
яйка - 1 шт
вада - 1-2 лыжкі
У рондалі паставіць кіпяціць ваду. Прыгатаваць цеста: масла добра працерці, дадаць яйка, частку мукі, вымяшаць да аднароднай масы, засыпаць астатнюю муку і заліць столькі вады, каб цеста можна было вымешваць датуль, пакуль не з'явяцца бурбалкі. Металічнай лыжкай, змочанай ў вадзе класці маленькія клёцкі ў кіпячую падсоленую ваду і варыць прыблізна 5 хвілін. Выняць і апусціць у гарачае кіпячоные малако, дадаць соль на уласны густ, памяшаць.

Выбраць і дадаць ліцэнзію

Дадаць ў README і файл ліцэнзіі
Калі трэба, абнавіць у адпаведнасці са зменамі README скрыпт для абнаўлення зместу.

Аднавіць рэцэпт авакада з таматамі

Паколькі апісанне рэцэпту было замененае на іншы рэцэпт пры пераездзе на фармат Kookbook, трэба паспрабаваць аднавіць першапачатковы рэцэпт з Gourmet. Калі ён і там пашкоджаны - выдаліць рэцэпт і прыдумаць нешта яшчэ з авакада.

Яйкі "па-беларуску"

Згатаваць і запісаць рэцэпт стравы. Адштурхвацца ад яек па-шатландску, але фарш са свініны і курынага мяса.

Recommend Projects

  • React photo React

    A declarative, efficient, and flexible JavaScript library for building user interfaces.

  • Vue.js photo Vue.js

    🖖 Vue.js is a progressive, incrementally-adoptable JavaScript framework for building UI on the web.

  • Typescript photo Typescript

    TypeScript is a superset of JavaScript that compiles to clean JavaScript output.

  • TensorFlow photo TensorFlow

    An Open Source Machine Learning Framework for Everyone

  • Django photo Django

    The Web framework for perfectionists with deadlines.

  • D3 photo D3

    Bring data to life with SVG, Canvas and HTML. 📊📈🎉

Recommend Topics

  • javascript

    JavaScript (JS) is a lightweight interpreted programming language with first-class functions.

  • web

    Some thing interesting about web. New door for the world.

  • server

    A server is a program made to process requests and deliver data to clients.

  • Machine learning

    Machine learning is a way of modeling and interpreting data that allows a piece of software to respond intelligently.

  • Game

    Some thing interesting about game, make everyone happy.

Recommend Org

  • Facebook photo Facebook

    We are working to build community through open source technology. NB: members must have two-factor auth.

  • Microsoft photo Microsoft

    Open source projects and samples from Microsoft.

  • Google photo Google

    Google ❤️ Open Source for everyone.

  • D3 photo D3

    Data-Driven Documents codes.